У рамках Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з міжнароднымі палітыкамі. Коратка распавядаем, пра што ішла размова.
– Сустрэча з Амбасадарам ЗША ў АБСЕ Майклам Карпентэрам
Ён абвясціў пра стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, куды ўвайшлі 10 дзяржаваў. Карпентэр адзначыў, што група будзе пашырацца.
– Сустрэча з міністрам замежных справаў Славакіі Міраславам Влахоўскім
З міністрам Міраславам Влахоўскім гаварылі пра падтрымку Славакіяй беларускіх ініцыятываў і дапамогу беларусам, пра сітуацыю з палітвязнямі і расійскую прысутнасць у Беларусі.
– Сустрэча з сябрам Бундэстагу, адным з лідараў CDU/CSU Норбертам Ротгенам
«Я данесла нашае жаданне бачыць больш актыўных дзеянняў ад нямецкага Парламенту і ўраду. Мы абмяркоўвалі міжпарламенцкую Канферэнцыю, якую мы разам з Бундэстагам арганізуем 8 лістапада ў Берліне. Мы плануем сабраць групы сяброў Беларусі з усяго свету і стварыць кааліцыю гэтых групаў», – пракаментавала сустрэчу Святлана Ціханоўская.
– Сустрэча з сябрам брытанскага Парламента Стывенам Доўці
Абмеркавалі падтрымку лейбарыстамі беларускага дэмакратычнага руху, прадстаўнікоў прафсаюзаў, у прыватнасці тых, хто зараз у зняволенні. Беларуская лідарка адзначыла, што Брытанія істотна падтрымлівае незалежныя медыі і ініцыятывы па прыцягненні рэжыму да адказнасці. Таксама яны абмеркавалі запланаваны на сярэдзіну кастрычніка візіт Святланы Ціханоўскай у Лондан.
– Сустрэча з міністаркай юстыцыі Аўстрыі Альмай Задзіч
Абмяркоўвалі кейс выкрадання ўкраінскіх дзяцей, а таксама магчымасць адкрыцця справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Дамовіліся, каб юрысты працавалі разам у гэтым напрамку. Міністарка будзе ўзнімаць пытанне Беларусі з іншымі міністрамі юстыцыі краінаў ЕС.
– Сустрэча з дакладчыкам АБСЕ па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму Эрве Асенсіа
У рамках Маскоўскага механізма АБСЕ былі сабраныя сведчанні і доказы парушэнняў рэжымам Лукашэнкі правоў чалавека, мэтанакіраванага знішчэння рэжымам грамадзянскай супольнасці. Даклад утрымлівае шэраг патрабаванняў да рэжыму, якія ніколі не былі выкананыя.
– Сустрэча са старшынёй ПА АБСЕ Піяй Каўмай
– Сустрэча з міністрам энэргетыкі Літвы Дайнюсам Крэйвісам