Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ, палітычных партыяў, Кіберпартызан, Партыі БНФ, штаба Бабарыкі, «Нашай партыі», БХД, АГП, БСДП, «Народнай грамады», Руху за Свабоду, Рабочага руху, Рады, ByPOL i BelPOL, BYSOL, Народных пасольстваў і іншых.
Сустрэча была закрытая для прэсы. Падчас яе абмяркоўвалі пазіцыі і планы дэмакратычных сілаў. Вынікі працы Круглага стала будуць прэзентаваныя на канферэнцыі 6 жніўня.