«Нельга баяцца супрацьстаяць расійскім інтарэсам у нашым рэгіёне. У рэшце рэшт, менавіта Расія выбрала шлях канфрантацыі. Нельга дапусціць, каб з-за пуцінскай Расіі беларускі народ не мог выбраць еўрапейскі шлях развіцця», – адзначыла беларуская лідарка.
Таксама яна выказалася наконт таго, што чакаюць беларусы ад міжнароднай супольнасці: «Мы хочам, каб нашыя заходнія партнёры выразна заявілі: будуць міжнародныя гарантыі незалежнасці Беларусі, яе бяз'ядзернага статусу, яе будучай інтэграцыі ў еўрапейскія і трансатлантычныя структуры. Не трэба чакаць пераменаў. Мы можам пачаць супрацоўніцтва паміж НАТА і дэмакратычнай Беларуссю ўжо зараз – у межах праграмы «Партнёрства ў імя міру».
У сайд-івэнце ўдзельнічалі міністры замежных справаў Ісландыі і Партугаліі, віцэ-міністр замежных справаў Латвіі, дзяржсакратар Фінляндыі, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.