• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Стыпендыі для студэнтаў, узаемадзеянне з ініцыятывамі, рэформа адукацыі ў Беларусі. Ціханоўская сустрэлася з новым рэктарам ЕГУ

    21 красавіка, 2023

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ прафесарам Кшыштафам Рыбіньскім. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

    • Пра што казалі на сустрэчы?

    – Узмацненне ролі ЕГУ як універсітэта, які працуе ў інтарэсах дэмакратычнай Беларусі. Гэта можа адбывацца праз развіццё цеснага супрацоўніцтва з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці, Офіса і Кабінета. Гаворка ішла пра падтрымку і развіццё беларускіх ініцыятываў і праектаў, стажыроўкі і інтэрнатуру для беларусаў, сумесныя канферэнцыі і праекты.

    – Падтрымку беларускіх студэнтаў: абмеркавалі магчымасць дадатковых стыпендый, замарозкі коштаў навучання і развіцця самакіравання.

    – Падтрымку беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

    На сустрэчы зазначылі, што ЕГУ можа стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі будучай рэформы адукацыі ў Беларусі.

    Апошнія навіны