Ціханоўская: «Смерць любога беларуса – велізарная трагедыя для ўсіх нас. Вызваляючы ўкраінскую вёску ад расійскіх захопнікаў, загінуў добраахвотнік з батальёна Каліноўскага Павел «Волат». Мае шчырыя спачуванні яго родным, блізкім, сябрам і пабрацімам.
Павел ужо шосты беларус, які загінуў, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі. Мы не забудземся Паўла «Волата», Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлу, Змітра «Ганса» Рубашэўскага, Змітра «Тэрора» Апанасовіча, Аляксея «Тура» Скоблю, Іллю «Літвіна» Хрэнава. Усе яны – героі, а героі назаўжды застаюцца ў памяці людзей».