• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 10 траўня

    11 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўбеларусаў

    • Беларуска Вольга Адамовіч прыняла ў сваім доме ў Любліне 2500 уцекачоў з Украіны. Яна наладзіла кантакт з валанцёрамі з Нідэрландаў, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі, дзякуючы чаму з гэтых краінаў да яе прывозяць гуманітарную дапамогу для ўцекачоў.
    • Беларусы Чэхіі знялі невялікі фільм пра Руфіну Базлову – беларуску, якая стала вядомая дзякуючы сваёй творчасці і вышыванцы. У гэтым відэа Руфіна распавядае пра свае працы, якія не проста арнамент – у вышыванках дзяўчына малюе на актуальныя тэмы і падзеі.
    • Актывістка асацыяцыі беларусаў у Італіі Юлія Юхно выступіла на XVII Нацыянальным кангрэсе FILCA CISL у Бергама. Яна распавяла пра барацьбу беларусаў з дыктатурай, пра дапамогу Украіне і пра тое, што беларусы і рэжым – не адно і тое ж.
    • Беларусы Варшавы выйшлі на антываенную акцыю.
    • Беларуская валанцёрка Анісія Казлюк дапамагае ўкраінцам у Львове. Раней яна працавала ў «Вясне» і была вымушаная з'ехаць з Беларусі. Яе гісторыю расказвае BYSOL.
    • «Калі б не здарылася нашай інтэлігентнай рэвалюцыі 2020 года – сёння б беларускія салдаты ваявалі супраць Украіны». Беларускі і амерыканскі палітычны кансультант Віталь Шкляраў лічыць, што менавіта мірныя пратэсты 2020 года збераглі Беларусь ад поўнамаштабнага ўдзелу ў руска-ўкраінскай вайне.
    • «Вольны хор» пачынае серыю дабрачынных канцэртаў у падтрымку Украіны. Аершы з іх пройдзе 20 траўня а 19:00 па адрасе Sala widowiskowa Broadway, ul. Rzymowskiego 32.
    • Цэнтр Беларускай салідарнасці 15 траўня а 16:00 правядзе трэнінг па аказанні першай дапамогі параненым. Занятак правядзе былая фельчарка і чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Ася Махно.
    • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікеркай Сейма Чэхіі і расказала пра беларускіх рэйкавых партызанаў, нагадала пра 50 тысяч рэпрэсаваных. Візіт Ціханоўскай у Чэхію праходзіць на фоне навінаў пра тое, што Чэхія можа забараніць выдачу візаў і ВНЖ беларусам, а таксама выключыць беларускіх студэнтаў з чэшскіх ВНУ. Гэтую праблему і збіраецца вырашыць Святлана Ціханоўская.
    • Валанцёры ДАР у Вроцлаве ўзялі на апеку дзяўчыну з дзіцем 1,7 года і аказалі дапамогу: знайшлі неабходную вопратку, цацкі і вазок для маленькага і інш.
    • Беларусы Шчэціна сабраліся, каб нагадаць пра ўсіх дзяцей, забітых расійскімі войскамі ва Украіне.

    #сабатажпрацырэжыму

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны