Сёння апублікаванае ўкраінскае даследаванне – 70% лічаць, што ў нападзе на Украіну вінаваты рэжым, а не наш народ! Гэта заслуга беларусаў, якія ўжо далучыліся да Руху. Кожны можа стаць сябрам Руху зараз. Вось яго Маніфест.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусам працягнуць выдаваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕС, паведамляе Франак Вячорка. «Мы правялі перамовы з МЗС некалькіх краінаў і Офісам камісара па ўнутраных справах, было тэлефанаванне з Еўракамісіяй. ЕС не плануе адмяняць выдачу візаў для беларусаў».
- Беларускія лекары ратуюць параненых на перадавой ва Украіне.
- Фонд BYSOL пры дапамозе літоўскіх партнёраў з UAB «Diagnostinės sistemos» сабраў 25.000 адзінак з 54 найменняў медыцынскіх матэрыялаў для ін'екцый і перавязкі (шпрыцы, катэтары, бандажы і г.д.). Груз хутка адправіцца ў Польшчу, адтуль – ва Украіну.
- Free Belarus Center, які рэлакаваўся ў Польшчу, вывез з Кіева 150 чалавек і адправіў туды партыю медыкаментаў.
- Група беларусаў-валанцёраў літоўскай RAZAM сёння адправілася на польска-ўкраінскую мяжу для працы з гуманітарнай дапамогай.
- Беларусы Парыжа арганізавалі збор сродкаў для гуманітарнай дапамогі і адправілі людзей на польска-ўкраінскую мяжу.
- Амаль 4000 чалавек за першы тыдзень вайны скарысталіся дапамогай службы эвакуацыі BYSOL. Кожны, хто звярнуўся, атрымаў дапамогу.
- Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці абвясціў збор у падтрымку атрадаў Тэрытарыяльнай абароны Кіева. Фонд мае намер сабраць для абаронцаў Украіны 100 камплектаў амуніцыі. Падтрымаць можна тут.
- EPAM выдзеліў дадатковыя 100 мільёнаў даляраў на падтрымку супрацоўнікаў і іх сем'яў ва Украіне.
#мабілізацыя
- Bypol падрыхтавалі інструкцыю пра правілы паводзінаў падчас акупацыі.
- «Супраціў» прапануе падтрымаць фармаванне беларускага атраду ў Кіеве. Рэквізіты тут.
- Беларусы польскай Лодзі абвясцілі пра далучэнне да Антываеннага руху.
#непадпарадкаванне
- Пад Светлагорскам падпольшчыкі вывелі са строю абсталяванне на чыгунцы, па якой перавозяць ваенную тэхніку ў напрамку Украіны.
- КПД (Кааліцыя пратэстных двароў) падзялілася практычнымі рэкамендацыямі – як падрыхтавацца да НС, як сабраць аптэчку.
#інфармацыйныфронт
- ByProsvet выпусціў новую ўлётку пра тое, як знайсці свайго ваеннага сваяка, калі сувязь з ім страчаная. Спампоўвайце і распаўсюджвайце.
- Беларускія спартоўцы, дзеячы культуры, прадстаўнікі IT-сферы і грамадзянскай супольнасці выказваюцца ў падтрымку Украіны.
- Павел Латушка даў інтэрв'ю больш чым дзясятку замежных выданняў, сярод якіх New York Times, il Fatto Quotidiano, L'Obs, Deutsche Welle, China Global Television Network, Львів Суспильне, Украіна24, UA:Першій, Gazeta Wyborcza, Polsat News, MOST и іншыя. У кожным інтэрв'ю ён распавядаў пра тое, што беларусы і Беларусь не роўна рэжым, тлумачыў, якім коштам беларусам унутры краіны даецца адкрыты пратэст.
- У Гомелі і іншых гарадах працягваюць з'яўляцца графіці ў падтрымку Украіны і супраць расійскіх войскаў, Пуціна і Лукашэнкі.
- «Честные люди» падрыхтавалі матэрыял з рэкамендацыямі, як у «Аднакласніках» працаваць супраць прапаганды. Запускайце свае старонкі ў «АК», распаўсюджвайце антываенную позву!
- «Саюз Маці» запусціў групу ў «Аднакласніках». Распаўсюджвайце інфармацыю пра гэта, падпісвайцеся і далучайцеся да Саюза.
- «Честные люди» падрыхтавалі ролік для беларускіх вайскоўцаў, які тлумачыць, як пазбегнуць прызыву.
Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.