• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 15-21 сакавіка

    21 сакавіка, 2021

    – Больш за 650 тысяч чалавек падтрымалі ініцыятыву Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і платформы «Голас» і прынялі ўдзел у галасаванні за мірны выхад з крызісу праз перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве.

    – МЗС Славеніі, МЗС Аўстрыі, старшынства Швецыі ў АБСЕ, місія ЗША ў АБСЕ, місія ЕС у АБСЕ, эксперты, прадстаўнікі нацыянальных парламентаў і Еўрапарламент падтрымалі ініцыятыву аб галасаванні за перамовы.

    – Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных спраў Даніі Епэ Кофадам выступіла на адкрыцці «Новага фонду за дэмакратыю». Фонд падтрымае міжнароднае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасць. Данія афіцыйна змяніла назву краіны з «Белая Расія» на «Беларусь».

    – Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў дэталі таго, калі, як і з кім Офіс плануе праводзіць перамовы.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванні з дваровымі ініцыятывамі, прадстаўнікамі працоўных, а таксама пенсіянерамі, валанцёрамі і супольнасцю «Краіна для жыцця». Абмяркоўвалі 25 сакавіка і пачатак палітычнай вясны, дапамогу рэпрэсаваным і працу ў інфармацыйным полі.

    – Разам з дзяржсакратаром Іспаніі Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве Камісіі ААН па правах жанчын. Суарганізатарам дыскусіі стала МЗС Іспаніі і ЕС.

    – Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у анлайн-слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Ціханоўская заклікала ЗША ўзмацніць ціск на рэжым і дыпламатычна ізаляваць яго. Трансляцыя выступу стала рэкорднай па колькасці праглядаў на канале Кангрэсу.

    – Спецпрадстаўнік Ціханоўскі па выбарах Аляксандр Шлык апублікаваў праекты палажэнняў аб працы назіральнікаў і падліку галасоў на новых выбарах. Яны неабходныя для правядзення празрыстых выбараў, якія будуць прызначаныя ў выніку перамоў.

    – Валанцёры Офіса працягваюць кампанію «Горад наш» да 25 сакавіка.

    – Канстытуцыйная камісія прадставіла праект новай Канстытуцыі. 15 сакавіка прайшла анлайн-канферэнцыя па абмеркаванні праекта.

    – Офіс Ціханоўскай заклікаў дыяспары і міжнародных партнёраў адзначыць 25 сакавіка акцыямі салідарнасці з Беларуссю.

    – Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю швейцарскім, аўстрыйскім і славенскім выданням распавялі пра сітуацыю ў Беларусі: SRF (Швейцарыя), Domovina (Славенія), Der Standard (Аўстрыя) і AIES (Аўстрыя).

    – 22 сакавіка запланаваны Форум Каліноўскага ў Вільні з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Еўрасаюза, ЗША, Украіны і Расіі. Будзе абмяркоўвацца стратэгія Ціханоўскай па вырашэнні крызісу ў Беларусі шляхам перамоў.

    – Кіраўнік Кабінета Валер Кавалеўскі падчас візіту ў Славенію 18-19 сакавіка сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра – міністрам абароны Мацеем Тоніным, міністрам замежных спраў Славеніі Анжэ Логарам, прадстаўнікамі беларускай дыяспары, палітычных партый. Славенія будзе старшынёй Еўрасаюза з 1 ліпеня гэтага года. Падчас сустрэчы ў МЗС Анжэ Логар перадаў Святлане Ціханоўскай запрашэнне наведаць Славенію з афіцыйным візітам.

    – Офіс Святланы Ціханоўскай і платформа «Голас» падрыхтавалі інструкцыю, якая тлумачыць, як можна дапамагчы прагаласаваць за перамовы сваякам, якія не карыстаюцца мэсэнджарамі.

    Прагаласуйце за выхад з крызісу шляхам перамоў. Дапамажыце сваім родным, суседзям і калегам зрабіць гэта:

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны