• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Галоўная мэта перамоваў – новыя выбары. Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык публікуе праекты рашэнняў, якія дапамогуць правесці сумленныя і празрыстыя выбары

    19 сакавіка, 2021

    Аляксандр Шлык: «Перамовы з прадстаўнікамі рэжыму павінны прывесці да новых выбараў. Толькі праз новыя сумленныя выбары мы зможам знайсці выхад з палітычнага крызісу. Я ўпэўнены, што нават у рамках дзейснага заканадаўства можна правесці сумленныя і празрыстыя выбары. Але для гэтага трэба адрэгуляваць некалькі важных элементаў працэсу:

    1. Фармаванне выбарчых камісій
    2. Праверка подпісаў за кандыдатаў
    3. Падлік галасоў на ўчастках
    4. Доступ назіральнікаў да ўсіх этапаў выбараў

    На кожную з гэтых праблем спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах рыхтуе праекты рашэнняў. Кожны з іх будзе публікавацца на сайце Ціханоўскай у раздзеле «Новыя выбары». Вы можаце пакінуць свае каментары пад кожным.

    Першае палажэнне забяспечыць доступ назіральнікаў да ўсіх этапаў выбарчага працэсу. Яно забяспечыць абарону правоў назіральнікаў, а значыць і нашых з вамі галасоў.

    Другое палажэнне тычыцца падліку галасоў на участках. Ні для каго не сакрэт, што галасы на выбарах у Беларусі не лічылі. Мы прапануем новы механізм, а таксама новы пратакол для ўчастковых камісій».

    Але каб прыйсці да новых выбараў, трэба пачаць перамовы пра іх. А каб пачаць перамовы – трэба да 25 сакавіка прагаласаваць на платформе «Голас» – і дапамагчы зрабіць гэта ўсім знаёмым і сваякам. За першыя суткі нас ужо 500 000 – давайце не змяншаць абароты.

    Як прагаласаваць?

    • Калі чат-бот «Голаса» https://t.me/golosby_bot усталяваны, перайсці ў яго і ўвесці каманду /победа
    • Калі чат-бот выдалены або карыстальнік не зарэгістраваны, трэба перайсці на сайт платформы https://golos2020.org/dialog (у Беларусі блакуюць сайт, але ён даступны праз VPN) або праз рэзервовы адрас http://bit.ly/golos-world. Варта абраць падыходзячы мэсэнджар, прайсці рэгістрацыю і ўвесці каманду /победа
    • Прамая спасылка на чат-бота ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    • Прамая спасылка на чат-бота ў Viber: http://bit.ly/golos-vb
    Апошнія навіны