Назіранне, фарміраванне камісій, падлік галасоў і рэгістрацыя кандыдатаў: па кожным з гэтых кірункаў спецыяльны прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык падрыхтаваў праекты рашэнняў для новых дэмакратычных выбараў у Беларусі.
Канцэпцыя новага Выбарчага кодэкса і праекты пастаноў ужо вынесеныя на грамадскае абмеркаванне. Азнаёмцеся з дакументамі, пакіньце каментары і дапамажыце разам стварыць сістэму, у якой голас кожнага сапраўды будзе мець значэнне.