Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе медыйны брыфінг па стаўленні грамадства Украіны да беларусаў і беларусак.
Сёння стаўленне да беларусаў ва Украіне нават больш пазітыўнае, чым у Польшчы ці Літве. Гэта вынік некалькіх гадоў працы дэмакратычных палітыкаў, добраахвотнікаў, актывістаў і валанцёраў, якія падтрымлівалі Украіну.
Пасля 2022 года, калі рэжым Лукашэнкі стаў суагрэсарам Расіі, беларуска-ўкраінскія адносіны дасягнулі найніжэйшага ўзроўню. Аднак беларускае грамадства і дэмакратычныя сілы працягнулі падтрымліваць Украіну: ад ваяроў Палка Каліноўскага і беларускіх валанцёраў (-к) да Святланы Ціханоўскай і экспертных ініцыятыў.
У 2026 годзе адбылася прыкметная змена: Святлана Ціханоўская ўпершыню афіцыйна наведала Украіну і сустрэлася з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, а ў Кіеве пры падтрымцы МЗС Украіны прайшоў пяты Форум Астрожскіх.
Падчас брыфінгу разам з удзельнікамі Форума Астрожскіх і аўтарамі даследаванняў будзе магчымасць даведацца пра беларуска-украіснкія стасункі і іх будучыню.
Брыфінг правядуць:
- Франак Вячорка – галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай;
- Андрэй Казакевіч – PhD, беларускі палітолаг, дырэктар Інстытуту палітычных дасьледваньняў “Палітычная сфера”, акадэмічны кіраўнік даследавання “Беларуская палітыка і культура ў грамадскай думцы Украіны”;
- Яўген Магда – PhD, украінскі палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, суаўтар даследавання “Індэкс беларуска-ўкраінскіх адносін 2026”;
Мадэратарам выступіць Вадзім Мажэйка — PhD, кіраўнік Інстытуту бясьпекавых дасьледаваньняў імя Касьцюшкі.
Брыфінг пройдзе на беларускай мове 5 кастрычніка з 14:00 да 15:30 (па Мінску). Для рэгістрацыі пішыце на адрас ana@tsikhanouskaya.org.