• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Жнівень 2026: галоўныя падзеі

    01 верасня, 2026

    У жніўні галоўнай падзеяй стала Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве. Паралельна працягвалася праца з міжнароднымі партнёрамі, пытаннямі легалізацыі і бяспекі, а таксама падтрымкай культурных і грамадскіх ініцыятываў.

    Вынікі месяца:

    – Канферэнцыя «Новая Беларусь». Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгію дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва з Украінай, будучыя рэформы, медыя, бяспеку і падтрымку беларусаў за мяжой. Вынікі — па спасылцы.

    – Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі і прыняла ўдзел у дыскусіі пра выклікі, прыярытэты і далейшую працу дэмакратычных сілаў.

    – Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Годнасці з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, дыяспары і міжнародных партнёраў.

    Сустрэча Ціханоўскай з амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі. Гаворка ішла пра падтрымку беларусаў і далейшую каардынацыю з міжнароднымі партнёрамі.

    – Сустрэчы з беларусамі і прадстаўнікамі беларускіх ініцыятываў. У жніўні адбыліся сустрэчы падчас Канферэнцыі, жаночы сняданак у Варшаве, адкрыццё Кубка Мікіты Мелказёрава.

    – Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам. Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі развітання з палітыкам і грамадскім дзеячам, адным з важных людзей у гісторыі беларускага дэмакратычнага руху.

    – Дзяніс Кучынскі цягам месяца правёў шэраг працоўных сустрэчаў. Сярод іх — сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы, з кіраўніцай Дэпартамента міграцыі Літвы Індрэ Гаспарэ, а таксама з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы.

    Даклад “Wanted by Dictator: Red Notice State”. Дакумент паказвае, як рэжым выкарыстоўвае міжнародныя механізмы, у тым ліку Інтэрпол, для пераследу беларусаў за мяжой.

    Зварот Ціханоўскай да беларусаў у 35-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці Беларусі. У прамове яна падкрэсліла каштоўнасць незалежнасці і адказнасць за яе захаванне.

    Наперадзе — новы палітычны сезон. Будуць новыя сустрэчы, рашэнні і крокі па тых напрамках, якія былі вызначаныя ў жніўні. Сачыце за навінамі!

    Апошнія навіны