ШВЕЦЫЯ СПРАСЦІЛА ПАШПАРТНЫЯ І МІГРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Міграцыйная служба Швецыі абнавіла прававую пазіцыю адносна беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новага пашпарта. Змены дазваляюць у пэўных выпадках атрымаць пашпарт іншаземца, а таксама падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.
ДАРАДЦА ЦІХАНОЎСКАЙ СУСТРЭЎСЯ З ПРАДСТАЎНІКАМІ МЗС ПОЛЬШЧЫ
Дзяніс Кучынскі правёў працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Польшчы, падчас якой абмеркавалі супрацоўніцтва з Офісам Святланы Ціханоўскай, пытанні міжнароднай абароны беларусаў і супрацьдзеянне прапагандзе. Асобная ўвага была нададзена прычынам адмоваў беларусам у міжнароднай абароне і неабходнасці належнай падрыхтоўкі дакументаў.
ЦІХАНОЎСКАЯ ЗАКЛІКАЛА БЕЛАРУСАЎ НЕ ПАДДАВАЦЦА НА ВЕРБАВАННЕ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ВАЙНЕ
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў не рэагаваць на расійскія прапановы ўдзелу ў вайне супраць Украіны і не перадаваць вярбоўшчыкам асабістыя даныя. Яна таксама звярнула ўвагу на з’яўленне вярбовачных рэсурсаў у беларускай даменнай зоне і папярэдзіла пра рызыкі для бяспекі беларусаў.
У ПРАЗЕ АБМЕРКАВАЛІ ЧЭШСКІ ДОСВЕД ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПЕРАМЕН І СІТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ
10 жніўня ў Празе прайшла дыскусійная сустрэча, прысвечаная шостай гадавіне беларускіх пратэстаў 2020 года і досведу Чэхіі на шляху ад Пражскай вясны да Аксамітнай рэвалюцыі. Арганізатарамі выступілі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Музей памяці ХХ стагоддзя. Удзельнікі абмеркавалі, якія ўрокі чэшскай барацьбы за свабоду могуць быць карыснымі для Беларусі, а Святлана Ціханоўская ў відэазвароце падкрэсліла важнасць захавання памяці пра рэпрэсіі, іх дакументавання і настойлівасці ў барацьбе за дэмакратычную будучыню.
МЕДЫЯ
DW Беларусь, Postimees (Эстонія), БелСАТ (Беларусь), ВОТ ТАК (TVP World), Радыё Рацыя (Беларусь), Aktuality.sk (Славакія), Радыё Рацыя (Беларусь), Euronews (Міжнароднае), Еврорадио (Беларусь), CNN (Міжнароднае).
