• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з беларускімі адукацыйнымі арганізацыямі

    23 лютага, 2026

    23 лютага Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх адукацыйных і навуковых ініцыятываў у Варшаве. У сустрэчы ўдзел бралі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі і Юрый Губарэвіч.

    Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, Беларускай школы ў Варшаве, Інстытута публічнай гісторыі, ініцыятывы «Кадравы рэзерв», а таксама прадстаўнікі шэрагу іншых адукацыйных структураў. Сустрэча прайшла на пляцоўцы Цэнтра Беларускай Салідарнасці.

    Асноўныя тэмы размовы:
    – магчымасці фінансавай падтрымкі незалежнай беларускай адукацыі і навукі;
    – пытанні пацвярджэння прафесійных статусаў навукоўцаў і настаўнікаў у Польшчы, афіліяцыі даследчыкаў для ўдзелу ў міжнародных праектах;
    – рэгістрацыйныя і акрэдытацыйныя працэдуры, інтэграцыя ў фармальную адукацыйную прастору Польшчы;
    – візавая падтрымка для беларускіх даследчыкаў;
    – адукацыйная адаптацыя дзяцей ва ўмовах эміграцыі;
    – патрэба ў беларускіх падручніках.

    Святлана Ціханоўская:
    «Нам вельмі важна зразумець, як сёння працуе асяроддзе беларускіх адукацыйных ініцыятываў, каб мы маглі эфектыўна адвакатаваць вашыя патрэбы перад міжнароднымі партнёрамі. Захаванне беларускай мовы, школаў, гісторыі, навуковай працы — гэта прынцыпова важныя рэчы для будучыні краіны. І я хачу выказаць вам словы падтрымкі і ўдзячнасці: у такіх складаных умовах вы знаходзіце сілы і моц працаваць у гэтым напрамку».

    Апошнія навіны