• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне 123 палітвязняў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8–14 снежня

    16 снежня, 2025

    ВЫЗВАЛЕННЕ 123 ПАЛІТВЯЗНЯЎ 

    13 снежня на волю выйшла 123 беларускія палітвязні, сярод іх — Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Уладзь Лабковіч, Марына Золатава, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец і іншыя. Частка палітвязняў, уключна з Алесем Бяляцкім, была дэпартаваная ў Літву, частка — ва Украіну. Святлана Ціханоўская сустракала вызваленых у амбасадзе ЗША ў Вільнюсе.

    Святлана Ціханоўская: «Сёння на волю выйшла 123 палітвязні, якія доўгі час былі незаконна пазбаўленыя свабоды. Для іх блізкіх і родных гэта момант палёгкі пасля доўгага чакання. Мы вітаем кожнага і кожную на волі. Але разам з гэтым памятаем: у беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца сотні палітвязняў. І пакуль апошні з іх не будзе вызвалены, гэтая радасць не можа быць поўнай. Я ўдзячная Дональду Трампу і Джону Коўлу. Гэта вынік супольных намаганняў: дыпламатычных намаганняў ЗША, еўрапейскай салідарнасці і ціску на рэжым. Мы змагаемся за спыненне рэпрэсіяў і вызваленне кожнага і кожнай».

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ

    8 снежня ў Бруселі прайшла канферэнцыя высокага ўзроўню «Стварэнне падмурка для дэмакратычных пераменаў у Беларусі». Дэмакратычныя сілы прэзентавалі пакет рэформаў для новай Беларусі і новага заканадаўства

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з камісаркай Еўрапейскага Саюза па пытаннях пашырэння Мартай Кос. Камісарка паведаміла пра пакет дапамогі ў 30 мільёнаў еўра на беларускія праграмы.

    Сустрэлася з вярхоўнай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас. Абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вызваленне палітвязняў, ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы.

    ВІЗІТ У ІТАЛІЮ

    – 9 снежня ў Фларэнцыі прайшло адкрыццё шэлтару для беларускіх палітычных уцекачоў і іх сем’яў. Таксама Ціханоўская адкрыла Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Італіі. Адкрыццё шэлтару і Цэнтра стала магчымым дзякуючы папярэднім візітам Святланы Ціханоўскай у Італію, працы Юліі Юхно і беларускай дыяспары. 

    – 11 снежня ў Рыме прайшла сустрэча з прадстаўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь». Лідарка падкрэсліла, што сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі цяжкай: штодзённыя арышты, смерці ў турмах, рэпрэсіі. 

    – Ціханоўская атрымала ўзнагароду Margaret Thatcher Award, якую штогод уручаюць асобам, што праявілі выбітнае лідарства і прынцыповасць у абароне свабоды, і прысвяціла яе беларускім жанчынам, якія сталі сімвалам свабоды і няскоранасці. Акрамя Ціханоўскай, прэмію ўручылі прэм’ерцы Італіі Джорджы Мелоні.

    УДЗЕЛ У ЦЫРЫМОНІІ ЎРУЧЭННЯ НОБЕЛЕЎСКАЙ ПРЭМІІ МІРУ

    10 снежня Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якая прайшла ў Осла, па запрашэнні Марыі Карыны Мачада. Святлана Ціханоўская: «Марыя Карына смела і ўпарта змагаецца з тыраніяй у Венесуэле, і як ніхто іншы заслугоўвае гэтай узнагароды. Яе барацьба важная не толькі для Венесуэлы. Яна нагадвае нам усім: супраціў дыктатуры — гэта агульная, глабальная задача». Таксама Ціханоўская сустрэлася з Анай Карынай, дачкой нобелеўскай лаўрэаткі Марыі Карыны Мачада, якая чытала нобелеўскую лекцыю ў Осла.

    КРУГЛЫ СТОЛ ПА РЭФОРМЕ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ

    10 снежня ў Варшаве прайшоў круглы стол па рэформе мясцовага самакіравання, які праводзіўся Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы. Старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі выступіў па тэме магчымай Дарожнай карты рэформы. Удзел у круглым стале таксама ўзялі прадстаўнікі Кангрэса, чальцы Каардынацыйнай Рады, беларускія і міжнародныя эксперты па самакіраванні, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, удзельнікі Кадравага Рэзерву, чальцы Беларускага Нацыянальнага Моладзевага Савета РАДА.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

    10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Свабода, годнасць і права голасу — гэта тое, што належыць кожнаму чалавеку, нягледзячы на ягонае грамадзянства, рэлігію ці месца жыхарства. Але ў Беларусі рэжым робіць усё, каб знішчыць правы чалавека. Тысячы беларусаў застаюцца ў няволі толькі за тое, што адважыліся быць свабоднымі, адстойваць сваю годнасць і гучна пра гэта заявіць».

    5 ГАДОЎ НАРОДНЫМ АМБАСАДАМ

    10 снежня споўнілася пяць гадоў праекту Народных амбасадаў Беларусі. У юбілейны дзень народзінаў былі падрыхтаваныя адказы на галоўныя пытанні пра працу праекту

    МЕДЫЯ: 

    Euronews (міжнароднае), Reuters (міжнароднае), Repubblica (Італія), LRT (Літва), БелСАТ (Беларусь), Deutsche Welle (Германія), Deutsche Welle (Германія), Dawn News English (міжнароднае).

    Апошнія навіны