У горадзе Сіена (Таскана) адбудзецца мерапрыемства «Le resistenze dimenticate: Беларусь і барацьба за свабоду», прысвечанае:
- Раману Бандарэнку, забітаму пяць гадоў таму;
- усім, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі;
- тым, хто дагэтуль працягвае супраціў.
📍 Месца: Liceo G. Marconi, Aula Magna, Via Pisacane 5, Siena
Праграма мерапрыемства:
Уводзіны і мадэрацыя: Сімона Сассетці (Radio Siena TV).
Прывітальныя словы ад Рыкарда Пуччы (Генеральны сакратар Ust Cisl Siena) і Антоніа Чэркуа (Iscos Toscana).
Выступ Юліі Юхно (Talaka APS / Народнае пасольства Беларусі ў Італіі).
Відэа, прысвечанае Раману Бандарэнку.
Круглы стол з удзелам:
- Элеаноры Манджэлі (Віцэ-прэзідэнтка і Генеральны сакратар FIDU);
- Піны Пічэрна (Віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента);
- Франчэска Торсэлі (Дэпутат Еўрапейскага парламента – Fratelli d’Italia / група ECR);
- Сільвіі Руса (Генеральны сакратар USR Toscana).
Сімвалічны перформанс.
Арганізатары: CISL Siena і Iscos Toscana у супрацоўніцтве з Talaka і Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі.