• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў Расіі, мае тэндэнцыю скарачацца»

    23 кастрычніка, 2025

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч паразмаўляў з Беларускай Службай Польскага Радыё пра недахоп настаўнікаў, адукацыйныя праграмы абмену для беларусаў і пра топ выклікаў у сферы адукацыі.

    – Галоўны выклік у адукацыі 
    «Галоўны выклік — працэсы палітычнай індактрынацыі і мілітарызацыі, якія адбываюцца ў сістэме адукацыі. Узроставы парог палітычнай індактрынацыі ўвесь час зніжаецца, цяпер ідэалагічная апрацоўка пачынаецца ўжо ў дзіцячых садках. Гэта нагадвае Паўночную Карэю.
    Сацыёлагі ўжо фіксуюць, што сярод апытваемых ва ўзросце 20–25 гадоў адказы часта нагадваюць погляды пенсіянераў. Гэтая сістэма пры ўсім яе, даруйце, ідыятызме, працуе. І нам трэба ствараць інструменты супраць гэтай атруты».

    – Колькасць беларускіх студэнтаў у Расіі і Польшчы
    «Расія за апошнія пяць гадоў павялічыла колькасць стыпендыяў для беларусаў у 18 разоў — 1300 стыпендыяў на год. Але калі разглядаць у доўгатэрміновай перспектыве, то Расія страчвае прывабнасць. Пік колькасці беларускіх студэнтаў прыходзіцца на 2012 год — 32 тысячы, або 77% ад усіх беларусаў, якія навучаліся ў той час за мяжой. У 2023 годзе ў Расіі было 9 369 студэнтаў. У 2012 годзе ў Польшчы навучаўся 2 991 беларус, а на 2023 год — 11 146, летась было 12 тысяч. То бок колькасць беларусаў у Польшчы павялічылася ў чатыры разы, у той час як у Расіі скарацілася ў тры. Тэндэнцыя абсалютна відавочная — беларусы выбіраюць заходні кірунак».

    – Недахоп настаўнікаў 
    «На недахоп настаўнікаў і выкладчыкаў сапраўды скардзяцца. Ведаем выпадкі, калі праз год-паўтара дырэктары вяртаюць раней рэпрэсаваных настаўнікаў, бо няма каму працаваць. Шмат выпадкаў, калі працуюць студэнты. Я нават чуў пра выпадак, калі матэматыку ў пачатковых класах выкладала вучаніца старэйшых класаў».

    Апошнія навіны