• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча Альянсу за Дэмакратычную Беларусь у Парыжы

    08 кастрычніка, 2025

    6–7 кастрычніка ў Парыжы адбылася сустрэча Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У ёй узялі ўдзел больш за сто чалавек: дэпутаты чатырнаццаці парламентаў еўрапейскіх краінаў, прадстаўнікі двух міжнародных арганізацыяў, беларускія эксперты, актывісты, а таксама члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады.

    З дакладамі выступілі Святлана Ціханоўская і Фрэдэрык Пеці, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» у Французскім парламенце.

    Канферэнцыя праходзіла ў фармаце дыскусіяў. Абмяркоўвалі міжпарламенцкае супрацоўніцтва, ролю Францыі і Еўропы ў падтрымцы дэмакратычных зменаў у Беларусі, шляхі паляпшэння становішча беларусаў у выгнанні, пытанні мабільнасці, еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, прыцягнення да адказнасці рэжыму і сітуацыю з палітычнымі вязнямі. У дыскусіі пра палітвязняў удзельнічалі і былыя зняволеныя, вызваленыя падчас апошніх месяцаў.

    У межах сустрэчы таксама адбылася размова з Міністрам замежных справаў Францыі, які правёў урачысты прыём для ўдзельнікаў канферэнцыі, адказаў на пытанні і запэўніў у поўнай падтрымцы Францыі дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

    Па выніках сустрэчы была прынятая Парыжская дэкларацыя, а таксама запланавана правядзенне наступнай канферэнцыі ў пачатку 2026 года.

    Мерапрыемства было арганізавана Французскай Нацыянальнай Асамблеяй і Офісам Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны