• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выключэнне беларуса з базы Інтэрпола, рэалізацыя планаў Канферэнцыі «Новая Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 11–17 жніўня

    18 жніўня, 2025

    ПЕРШЫ ВЫПАДАК ВЫДАЛЕННЯ БЕЛАРУСА З БАЗЫ ІНТЭРПОЛА

    Рэжым Лукашэнкі ўжо некалькі гадоў спрабуе выкарыстоўваць Інтэрпол як інструмент палітычнага пераследу. На гэтым тыдні здарыўся першы выпадак выдалення беларуса з базы Інтэрпола, дзякуючы працы юрыдычнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ПРА ЗВАНОК ТРАМПА ЛУКАШЭНКУ

    На гэтым тыдні адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнка. Святлана Ціханоўская пра размову: «Прэзідэнт Трамп зрабіў гэты званок дзеля важнай гуманітарнай місіі — вызвалення нашых людзей і спынення рэпрэсіяў. Гэта спроба выратаваць жыцці нявінных людзей і дабіцца сістэмных зменаў у Беларусі. На жаль, досвед паказвае, што Лукашэнку верыць нельга. Трэба глядзець на справы, а не словы».

    ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ГРУПАЎ «ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ» У КРАКАВЕ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька падзяліўся вынікамі сустрэчы з беларусамі ў Кракаве: «Паездка ў Кракаў — частка працы па стварэнні групаў па Беларусі ў мясцовых самакіраваннях».

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ДА ПЯТАГА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ BYSOL

    BYSOL — фонд, які падтрымлівае ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам. Святлана Ціханоўская павіншавала каманду фонду: «Пяць гадоў працы BYSOL, як прыклад беларускай салідарнасці. За гэтыя гады вы паказалі, што нават у самых складаных умовах можна рабіць тое, што мае сапраўднае значэнне для беларусаў і беларусак. Дзякуй камандзе і ўсім, хто працягвае падтрымліваць адно аднаго!»

    ЛЕАНІД МАРОЗАЎ — ПРА НОВЫ СПОСАБ РЭПРЭСІЯЎ З БОКУ РЭЖЫМУ

    Беларускія палітычныя эмігранты пачалі атрымліваць лісты, у якіх патрабуецца з’явіцца ў аддзел па міграцыі для замены пратэрмінаваных пашпартоў. У выпадку невыканання — папярэджваюць пра накладанне штрафу да чатырох базавых велічынь. Леанід Марозаў пракаментаваў сітуацыю: «Гэта чарговы доказ таго, што пераслед не спыняецца ні за межамі Беларусі, ні з цягам часу».

    КАМАНДА ОФІСА — ПРА ПРЫЧЫНЫ ЗАКРЫЦЦЯ ІП У БЕЛАРУСІ

    Згодна са звесткамі Белстата ў Беларусі зменшылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 15 тысячаў чалавек. Эканамічныя эксперты Офіса Святланы Ціханоўскую прааналізавалі гэтыя вынікі і іх уплыў на эканоміку Беларусі.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ДА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА

    Мікалай Статкевіч — вядомы беларускі палітык і актывіст, які быў затрыманы 31 траўня 2020 і прысуджаны да 14 гадоў зняволення. Святлана Ціханоўская да дня нараджэння Мікалая, які ўтрымліваецца ў рэжыме інкамунікада больш за 2 гады: «Менавіта дзякуючы людзям з такімі якасцямі Беларусь жыве — і мае надзею на свабодную будучыню. Ягоная дзейнасць не прайшла бясследна: яна натхніла цэлыя пакаленні беларусаў, што працягваюць ісці па яго слядах. Мы мусім працягваць працу, каб Мікалай і ўсе палітвязні вярнуліся дадому».

    МЕДЫЯ

    TVP info (Польшча), The Telegraph (Вялікабрытанія), Радыё Свабода (Міжнароднае), Радыё Свабода (Міжнароднае), CEPA (Міжнароднае), Дождь (Расія).


    Апошнія навіны