• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Першы выпадак, калі беларуса выдалілі з базы Інтэрпола дзякуючы працы Офіса Святланы Ціханоўскай

    13 жніўня, 2025

    Рэжым Лукашэнкі ўжо некалькі гадоў спрабуе выкарыстоўваць Інтэрпол як інструмент палітычнага пераследу. Пад сфабрыкаваныя абвінавачанні трапляюць людзі, што ўдзельнічалі ў мірных пратэстах і падтрымлівалі дэмакратычныя перамены. У Мінску ведаюць, што па палітычных артыкулах Інтэрпол не будзе дадаваць людзей у базы вышука, таму спрабуюць фабрыкаываць крымінальныя справы па эканамічных ці наркатычных артыкулах.

    📌 Гісторыя «Алега» (сапраўднае імя вядома Офісу)

    У 2020 годзе ён выйшаў на вуліцы, каб мірна пратэставаць супраць фальсіфікацый выбараў у Беларусі і падтрымаць Святлану Ціханоўскую. За гэта ў 2022 годзе яго абвясцілі ў вышук, нібыта за “неўзгодненую грамадскую актыўнасць”. «Алег» быў затрыманы, падвергнуты збіццю і катаванням, адбыўся незаконны вобшук і канфіскацыя дакументаў. Пасля вымушанага выезду з краіны ён атрымаў міжнародную абарону ў Польшчы.

    Але ў студзені 2024 года яго зноў затрымала польская паліцыя — гэтым разам па лініі Інтэрпола, па сфабрыкаваным абвінавачанні ў гандлі наркотыкамі». Такіх абвінавачанняў супраць яго ніколі не існавала да ад’езду з Беларусі.

    📌 Рашэнне польскага суда

    Суд у Польшчы адмовіўся выдаваць «Алега» рэжыму, прызнаўшы, што яго чакае рэальная пагроза катаванняў, бесчалавечнага абыходжання і парушэння асноўных правоў у Беларусі.

    Юрыдычная каманда Офіса падала афіцыйны запыт у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпола (CCF) з поўным пакетам доказаў і юрыдычным абгрунтаваннем. У звароце пазначылі парушэнні:

    • Артыкул 2 Канстытуцыі Інтэрпола — ігнараванне асноўных правоў чалавека.
    • Артыкул 3 — палітычны характар запыту.
    • Артыкул 12 Правілаў апрацоўкі дадзеных — недакладныя і сфабрыкаваныя звесткі.
    • Артыкул 34 — выкарыстанне Інтэрпола ў палітычных мэтах.

    У выніку:

    – 8 жніўня 2025 года Генеральны сакратарыят Інтэрпола афіцыйна пацвердзіў: «Алег» больш не знаходзіцца ў базах Інтэрпола.
    – 12 жніўня Камісія CCF замацавала гэты вынік афіцыйным лістом.

    Гэта — першы вядомы выпадак, калі беларуса выключылі з базы Інтэрпола пасля палітычна матываванага запыту Мінска, дзякуючы юрыдычнай працы і міжнароднай адвакатыі Офіса Святланы Ціханоўскай.

    «Спробы рэжыму выкарыстоўваць Інтэрпол для пераследу нязгодных — гэта не толькі злоўжыванне міжнародным правам, але і прамая пагроза бяспецы беларусаў у выгнанні. Мы будзем супрацьдзейнічаць гэтаму на кожным этапе і заклікаем звяртацца да нас у падобных выпадках», — Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях.

    📨 Калі вы або вашыя знаёмыя сталі ахвярай злоўжывання Інтэрпола з боку рэжыму — пішыце нам: legal@tsikhanouskaya.org

    Апошнія навіны