«Пяць гадоў працы BYSOL, як прыклад беларускай салідарнасці. Прыклад таго, як можна яднаць людзей вакол узаемападтрымкі і не пакідаць адно аднаго ў бядзе. Вы дапамагаеце добраахвотнікам, палітвязням і іх сем’ям, клапоціцеся пра тых, хто быў вымушаны пакінуць дом, а таксама спрыяеце шматлікім ініцыятывам, што ўмацоўваюць і развіваюць нашую супольнасць.
Вы працуеце кожны дзень, без выходных і святаў, каб своечасова працягнуць «руку дапамогі». За гэтыя гады вы паказалі, што нават у самых складаных умовах можна рабіць тое, што мае сапраўднае значэнне для беларусаў і беларусак. І гэты досвед, адданасць і імкненне падтрымліваць іншых дапамагаюць людзям у самых цяжкіх сітуацыях.
Дзякуй камандзе і ўсім, хто працягвае падтрымліваць адно аднаго!»