• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя «Новая Беларусь 2025»: вынікі, рашэнні і агульны курс

    12 жніўня, 2025

    Варшава, 9–10 жніўня 2025 года — больш за 420 удзельнікаў, 36 дыпламатаў і каля 50 журналістаў сабраліся на Канферэнцыі «Новая Беларусь 2025», каб падвесці вынікі пяці гадоў барацьбы, абмеркаваць стратэгіі на будучыню і прыняць агульныя пазіцыі дэмакратычных сілаў.

    📅 Як праходзіла канферэнцыя

    Дзень 1

    • Панэль 1: Грамадзянскі пульс: дзе мы апынуліся за 5 гадоў.
    • Прэзентацыя даследавання «Ад 2020 да сёння: як мы змяніліся за 5 гадоў».
    • Панэль 2: Не спрынт, а марафон: пошук новых сэнсаў і стратэгіяў.
    • Дэбаты з удзелам палітыкаў, экспертаў і грамадзянскай супольнасці.
    • Панэль 3: Рэгіянальная бяспека: Беларусь 2027.
    • Акцыя «Марш Свабоды» ў цэнтры Варшавы.

    Дзень 2

    • Работа ў тэматычных групах і прэзентацыя вынікаў.
    • Выступ намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі.
    • Панэль 4: Разам з людзьмі: формы сувязі, давер і ўзаемаадказнасць.
    • Бліц-прэзентацыі інавацыйных праектаў.
    • Прэзентацыя структуры дэмакратычных сілаў.
    • Панэль 5: Беларуская культура: як рабіць яе модна, сучасна, па-беларуску?.
    • Цырымонія ўзнагароджанняў і падвядзенне вынікаў.

    🏛 Асноўныя вынікі і прызначэнні

    • Павел Баркоўскі — прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні.
    • Ірэна Кацяловіч і Андрэй Лаўрухін — намеснікі па культуры, адукацыі і навуцы.
    • Аліса Рыжычэнка — прадстаўніца па эканоміцы і фінансах.
    • Святлана Шаціліна — кіраўніца Місіі ў Кіеве.
    • Юлія Юхно — кіраўніца Цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі.
    • Таццяна Марыніч — кіраўніца Місіі ў Іспаніі.

    📜 Прэзентацыі і дакументы

    🗳 Рэзалюцыі дэмакратычных сілаў

    Па выніках канферэнцыі прыняты пакет дакументаў, якія вызначаюць курс і патрабаванні:

    • Палітычная рэзалюцыя — захаванне незалежнасці, пераход да дэмакратыі, асуджэнне агрэсіі супраць Украіны, патрабаванне вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.
    • Вызваленне палітвязняў без новых ахвяраў — поўнае і безумоўнае вызваленне, спыненне рэпрэсіяў, доступ адвакатаў і міжнародных назіральнікаў.
    • Па бяспецы Беларусі — вывад замежных войскаў, забарона ядзернай зброі, выхад з прамаскоўскіх саюзаў, інтэграцыя ў еўрапейскую сістэму бяспекі.
    • Дасягненне справядлівасці — перадача «беларускай сітуацыі» ў МКС, стварэнне міжнароднай кааліцыі для правасуддзя і абароны ахвяраў.
    • Свабода сумлення і веравызнання — адмена рэпрэсіўных паправак, вызваленне зняволеных святароў, аднаўленне правоў супольнасцяў.
    • Супрацьдзеянне гібрыднай агрэсіі РФ — умацаванне ідэнтычнасці, культурніцкія і адукацыйныя абмены, еўрапейская інтэграцыя як альтэрнатыва «рускаму міру».
    • Нацыянальная ідэнтычнасць — замацаванне мовы і культуры як асноваў незалежнасці, развіццё культурніцкай дыпламатыі і падтрымка дыяспары.
    • Еўрапейскі выбар — падрыхтоўка дарожнай карты інтэграцыі ў ЕС, пашырэнне супрацоўніцтва, зняцце візавых бар’ераў.
    • Роля моладзі — падтрымка моладзі ў змаганні з аўтарытарызмам, міжнародныя праграмы, прызнанне дыпломаў, псіхалагічная дапамога, развіццё лідарства.

    Апошнія навіны