Беларуская лідарка прыбыла ў Нідэрланды з працоўным візітам для ўдзелу ў Саміце НАТА. Напярэдадні выступу ў сайд-івэнце «Ваенныя вучэнні «Захад 2025» і далей: разуменне ўсходняй пагрозы і адказ НАТА», які прысвечаны праблемам бяспекі ў Беларусі, Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, мела размовы з генеральным сакратаром НАТА Марк Рутэ, прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам, сенатарамі ЗША Крысам Кунсам і Джын Шахін, а таксама правяла кулуарны дыялог з міністрам замежных справаў Нідэрландаў Каспарам Вельдкампам.
Падчас размоваў гаворка ішла пра дзве галоўныя рэчы:
– ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне;
– спосабы і метады вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
Саміт НАТА-2025 цалкам прысвечаны ключавым пытанням бяспекі і абароны еўрапейскага рэгіёну. Удзел Святланы Ціханоўскай і прэзентацыя Red Paper адбываюцца ў крытычна важным кантэксце, дзе Беларусь разглядаецца як неад’емны элемент рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.