• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы

    09 студзеня, 2025

    Сёння беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам – прэм’ер-міністрам Польшчы. Гэтая сустрэча становіцца асабліва значнай у сувязі са старшынствам Польшчы ў Еўрасаюзе з 1 студзеня і адкрывае новыя перспектывы для ўзаемадзеяння паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

    Цягам гадзіны палітыкі ўздымалі важныя для беларусаў пытанні:
    ➖вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
    ➖мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасці пашырэння выдачы візаў;
    ➖шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі;
    ➖сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.

    У тым ліку абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.

    Святлана Ціханоўская:
    «Адбылася вельмі цёплая і плённая сустрэча ў фармаце тэт-а-тэт. Удзячная польскаму ўраду і прэм’еру Туску за трывалую падтрымку беларусаў і паслядоўную пазіцыю ў стаўленні да рэжыму Лукашэнкі. Нашае супрацоўніцтва – гэта не толькі знак салідарнасці, але і ўнёсак у агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне».

    Апошнія навіны