ВІЗІТ У ЛЮКСЕМБУРГ
5-7 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвала Люксембург, дзе сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і Міністрам замежных справаў, спікерам парламента, выступіла на Міжнароднай канферэнцыі «Люксесбургскія рашэнні», прысвечанай вырашэнню праблем беларусаў у выгнанні, візаў, легалізацыі, падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзел у канферэнцыі ўзялі прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, спікер і віцэ-прэм’ер Люксембургу, дэпутаты, дыпламаты і палітыкі з больш чым 20 краінаў, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, медыя, бізнес-асацыяцыяў і культурніцкіх ініцыятываў.
Падчас сустрэчаў з кіраўніцтвам Люксембургу абмяркоўвалі выкананне рэкамендацыяў ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдураў легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС, падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў праз гуманітарны фонд, а таксама незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і беларускай культуры, падрыхтоўку да саміту міру па Украіне, Саміту НАТА і генасамблеі ААН.
Таксама Ціханоўская выступіла падчас дыскусіі «Якая будучыня чакае моладзь Беларусі?». У ёй прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская, дарадца па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава і ЕС Амбасадарка «EU NEIGHBOURS east» Аліна Харысава.
СУСТРЭЧЫ З НОВЫМІ ДЭЛЕГАТАМІ КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЫ
Святлана Ціханоўская правяла відэа-званкі з новымі дэлегатамі Каардынацыйнай Рады, падзякавала за ўдзел у выбарах і выказала падтрымку тым, хто трапіў пад рэпрэсіі. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі роля КР пасля выбараў, прыярытэтныя напрамкі працы, супрацоўніцтва з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і праграма па ўзмацненню дэмакратычных сілаў. 12 чэрвеня адбудзецца першае пасяджэнне новаабранай Каардынацыйнай Рады. У яе склад увайшлі 80 прадстаўнікоў беларускіх палітычных арганізацый і ініцыятываў. Каардынацыйная Рада – прадстаўнічы дарадчы орган дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.
ПЕРАВОД АНДРЭЯ ГНЁТА ПАД ХАТНІ АРЫШТ
Пасля сямі месяцаў зняволення беларускі актывіст Андрэй Гнёт быў пераведзены пад хатні арышт. Святлана Ціханоўская заклікала ўлады Сербіі не выдаваць Андрэя ў Беларусь і зняць усе абмежаванні, а таксама заклікала еўрапейскія краіны дазволіць Гнёту легалізавацца ў краінах ЕС.
СУСТРЭЧА З ДЭЛЕГАЦЫЯЙ ЧЭШСКАГА СЕНАТУ
Дэлегацыя чэшскіх сенатараў пад кіраўніцтвам Паўла Фішара наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. Ціханоўская выказала падзяку за падтрымку Беларусі з боку Чэхіі, у тым ліку за рэзалюцыю, падтрыманую чэшскім Сенатам, і выказала спадзяванне на далейшае развіццё супрацоўніцтва.
СУСТРЭЧА З ГЕНЕРАЛЬНЫМ САКРАТАРОМ МЗС ІРЛАНДЫІ
Генеральны сакратар МЗС Ірландыі Джозэф Хэкет разам з амбасадаркай Ірландыі ў Літве і Беларусі наведалі Офіс Святланы Ціханоўскай, дзе абмеркавалі падтрымку грамадзянскай супольнасці, культурніцкіх праектаў і медыя.
ВІЗІТ ФРАНАКА ВЯЧОРКА У МАЛДОВУ
7 чэрвеня Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка наведаў Кішынёў, дзе выступіў на канферэнцыі REDEMOS, прысвечанай палітыцы ЕС па Усходняй Еўропе, у тым ліку Беларусі. Удзел у канферэнцыі бралі спікер і прэм’ер Малдовы, прадстаўнікі парламента і міжнароднай экспертнай супольнасці. Сярод іншага абмяркоўвалі пытанні легалізацыі і прытулку для беларусаў.
СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ МЯЖЫ
3 чэрвеня ўлады Літвы ўвялі новыя абмежаванні на перавоз харчовых прадуктаў з Беларусі ў Літву. Гэта прывяло да таго, што многіх беларусаў вымушалі выкідаць прадукты харчавання. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч, пракаментаваў сітуацыю. Прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай абмеркавалі сітуацыю з уладамі Літвы. Праз некалькі дзён Літва змякчыла правілы правозу харчовых прадуктаў для фізічных асобаў.
ТАТАЛЬНЫЯ «ЧЫСТКІ» Ў БДУ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова выказала сур’ёзную занепакоенасць па ўласцівасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту як перадавіка рэпрэсіўнага рэжыму. Раскрываючы практыкі пераследу і ціску на студэнтаў і супрацоўнікаў, яна паказала, як універсітэты сталі неад’емнай часткай рэпрэсіўнай сістэмы ў Беларусі.
СМЕРЦЬ ПОЛЬСКАГА ЖАЎНЕРА НА МЯЖЫ З БЕЛАРУССЮ
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са смерцю польскага жаўнера ў выніку нападу з беларускага боку падчас інцыдэнту на мяжы з Польшчай, які здарыўся ў кантэксце міграцыйнага крызісу. Яна асудзіла выкарыстанне рэжымам Лукашэнкі нерэгулярных мігрантаў як інструмента ў палітычных маніпуляцыях.
СУПРАЦОЎНІЦТВА ААЭ З РЭЖЫМАМ
Беларусы могуць быць затрыманыя ў ААЭ і выдадзеныя ў Беларусь на падставе «кансультавання ў барацьбе з экстрэмізмам». Паміж Беларуссю і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму.
ДАПАМОГА БЕЛАРУСАМ У ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗА МЯЖОЙ
Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніцай Народных Амбасадаў Беларусі Аляксандрай Мамаевай запісалі відэа, у якім распавялі пра дапамогу ў легалізацыі беларусам за мяжой.
КАНФЕРЭНЦЫЯ «УПЭЎНЕНАСЦЬ У ЗАЎТРАШНІМ ДНІ»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у канферэнцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні», што адбылася ў Страсбургу. Падчас канферэнцыі Маргарыта падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі для беларускай моладзі і заклікала да большай актыўнасці і спрыяння з боку еўрапейскіх партнёраў у падтрымцы дэмакратычных працэсаў у краіне.
ДАКУМЕНТЫ, ЯКІЯ ДАПАМОГУЦЬ ПРЫ АТРЫМАННІ МІЖНАРОДНАЙ АБАРОНЫ
З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы. Юрыдычная каманда Офіса падрыхтавала спіс дакументаў.
МЕДЫЯ
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю One Decision, ВВС (Міжнароднае), Polskie Radio (Польшча / відэа), Associated Press (Міжнароднае), Børsen (Данія), Associated Press (Міжнароднае).