• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Хачу, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе абароненымі — не толькі перад рэжымам, але і перад любым ціскам і дыскрымінацыяй»

    10 жніўня, 2025

    10 жніўня ў Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай. Мерапрыемства для беларускіх жанчын, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадска-палітычных працэсах, арганізавалі Офіс Святланы Ціханоўскай і Офіс дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы.

    Ужо ў трэці раз амаль паўсотні выбітных беларускіх жанчын далучыліся да цёплых, нефармальных размоваў і абмену досведам. Спікеркамі падчас сустрэчы выступілі Марыя Бабовіч, Аліса Рыжычэнка, Роза Турарбекава, Юлія Міцкевіч і Вольга Зазулінская, мадэравала сняданак дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок.

    Удзельніцы абмеркавалі ролю і аб’яднанне жанчын у палітыцы і актывізме, эканамічныя і сацыяльныя выклікі для беларусак, важнасць фемінізму для дэмакратычных сілаў, а таксама шляхі ўключэння ўдзельніц у ініцыятывы і сумесную працу па фарміраванні будучай палітыкі Беларусі.

    Чаму падобныя івэнты маюць істотнае значэнне? Святлана Ціханоўская тлумачыць:
    «Мы абменьваемся досведам, абмяркоўваем інструменты, з дапамогай якіх жанчыны могуць мяняць парадак дня і ўклад жыцця. Ужо сёння трэба думаць пра стварэнне супольнасці, дзе можна адкрыта гаварыць пра важнае: пра гендарную палітыку, пра асабісты шлях у актывізме, пра выклікі, сумневы і пошук рашэнняў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сучасных рэаліях. Толькі так мы зможам зрабіць ролю жанчын у дэмакратычнай Беларусі яшчэ больш важнай і ўплывовай».

    Асобна лідарка звярнула ўвагу на важнасць жаночай салідарнасці ў сучасным грамадстве:
    «Жаночая салідарнасць — неймаверная сіла, я б нават сказала, браня, якая нас усіх аб’ядноўвае і ўзмацняе. І чым больш мы адкрытыя і шчырыя адна з адной, тым гэтая браня мацнейшая. Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі. Не толькі перад рэжымам, але і перад праявамі любога ціску, харасменту, дыскрымінацыі. Нашае працоўнае асяроддзе павінна быць на сто адсоткаў бяспечным. Мы павінны змагацца за свае правы, за сваю прастору, за годнасць».

    Апошнія навіны