Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Гданьску, дзе праходзіць Ukraine Recovery Conference 2026 — міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аднаўленню і мадэрнізацыі Украіны. Форум збірае кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, міжнародныя фінансавыя інстытуты, прадстаўнікоў бізнесу, грамадзянскай супольнасці і партнёраў Украіны з усяго свету.
У цэнтры размоваў — пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны, роля Беларусі ў рэгіёне, асабліва ў святле апошніх падзеяў у беларуска-ўкраінскіх адносінах і папярэджання, якое прэзідэнт Зяленскі накіраваў рэжыму Лукашэнкі.
На палях форуму Ціханоўская ўжо паразмаўляла з міжнароднымі партнёрамі, сярод якіх:
🇪🇺 Антоніу Кошта — прэзідэнт Еўрапейскай рады;
🇪🇺 Урсула фон дэр Ляен — старшыня Еўрапейскай камісіі;
🇱🇹 Гітанас Наўседа — прэзідэнт Літвы;
🇪🇪 Маргус Цахкна — міністр замежных справаў Эстоніі;
🇬🇧 Дэвід Лэмі — намеснік прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі;
🇩🇪 Фрыдрых Мерц — федэральны канцлер Германіі;
🇵🇱 Радаслаў Сікорскі — намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных справаў Польшчы;
🇺🇸 Джэрэмі Левін — выканаўца абавязкаў намесніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях замежнай дапамогі, гуманітарных спраў і рэлігійнай свабоды.
Асобна прайшла сустрэча з Лехам Валенсам — былым прэзідэнтам Польшчы і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
