• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — з падзякамі беларусам і беларускам

    12 жніўня, 2025

    «Гэты тыдзень паказаў: дзе б мы ні былі, беларусы застаюцца разам. Дзякуй, мае дарагія. Па ўсім свеце вы ладзілі акцыі, сустрэчы, мерапрыемствы, канцэрты. Вы шукалі спосабы расказаць свету пра Беларусь, выходзілі на вуліцы розных гарадоў з нашымі сцягамі, паказвалі сувязь адно з адным.

    Дзякуй, што не забываеце пра Беларусь і адно аднаго. Дзякуй, што падтрымліваеце тых, каму цяжка — і працягваеце змагацца кожны на сваім месцы. Дзякуй, што верыце ў перамены і робіце ўсё, каб наблізіць іх.

    Вы ўсе — прыклад стойкасці і салідарнасці. Вы не забыліся, не апусцілі рук, нягледзячы на цяжкасці і выпрабаванні. І менавіта дзякуючы вам свет бачыць Беларусь не толькі праз загалоўкі ў навінах, але праз жывых, моцных і адданых сваёй краіне людзей.

    Я ганаруся вамі».

    Апошнія навіны