• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра ціск на рэжым: «Нам трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі праблемай і для Лукашэнкі»

    23 снежня, 2023

    Беларуская лідарка адказала на актуальныя пытанні па тэме палітвязняў: ці трэба дамаўляцца з нелегітымнымі ўладамі, чаму патрэбны ціск на рэжым і на што гатовая пайсці Ціханоўская дзеля вызвалення людзей з турмаў:

    «Я гатовая працаваць з ранку да позняга вечара, каб прыцягнуць увагу да нашай праблемы. Ключы ад турмаў не ў нас – яны ў рэжыму. Каб вызваліць палітвязняў, нам трэба зруйнаваць гэты рэжым. Таму трэба прыцягваць увагу і рэсурсы, павялічваць ціск і прыцягваць рэжым да адказнасці. Вось гэтыя накірункі, па якіх мы працуем.

    Вось кажуць – трэба дамаўляцца з рэжымам. Канешне трэба, але нам варта разумець, што рэжым хоча. Насамрэч, мне здаецца, што зараз праблема палітвязняў – гэта нашая праблема, а не рэжыму. А нам трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі праблемай і для Лукашэнкі. Што для гэтага патрэбна? Больш ціску».

    Інтэрв’ю цалкам – на канале Еўрарадыё.

    Апошнія навіны