• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мужнасць і рашучасць беларускага народа – мае асноўныя крыніцы сілы»

    11 сакавіка, 2024

    Беларуская лідарка выступіла на з’ездзе Еўрапейскай дэмакратычнай партыі ў італьянскай Фларэнцыі анлайн. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 1000 дэлегатаў з розных краінаў свету.

    Прыводзім самыя яскравыя цытаты з прамовы Ціханоўскай.

    📌 «На палітычных сустрэчах я стараюся тлумачыць, што Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ. Ён здрадзіў нашай краіне, ён здрадзіў нашаму народу, ён уцягнуў нашую краіну ў вайну. І я прашу адрозніваць беларускі рэжым і беларускі народ».

    📌 «Барацьбу за свабоду, барацьбу за дэмакратыю нельга выйграць у адзіночку. Неабходна, каб дэмакратыі былі смялейшымі і больш рашучымі пры сутыкненні з дыктатарамі – такімі як Пуцін і Лукашэнка».

    📌 «Нам вельмі патрэбная падтрымка для нашых рэпрэсаваных, для тых, хто працягвае змагацца на месцах, для СМІ. Праз ізаляцыю рэжыму не ізалюйце народ. Выдавайце візы і адкрывайце межы для беларусаў, як гэта рабілі дэмакратычныя краіны падчас «халоднай вайны». Сумна бачыць, што некаторыя краіны абмяркоўваюць забароны для беларусаў. Забараніце рэжым, а не народ».

    📌 «Для адважнага беларускага народа, які працягвае супраціўляцца рэпрэсіям, маё пасланне – будзьце смелымі. Будзьце цярплівымі. І ніколі не здавайцеся. Вы вартыя лепшай будучыні. Мы пазбавімся ад тыраніі. Мы вырвемся з кіпцюроў Расіі. Пуцін і Лукашэнка пацерпяць паразу. Надыдзе дзень, калі Беларусь стане членам Еўрапейскага саюза. Гэта вялікая мара, але гэтая мара вартая барацьбы».

    Апошнія навіны