• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Развіццё кампаніі салідарнасці і праграм рэабілітацыі для беларускіх палітвязняў: сустрэча Ціханоўскай з кіраўніцтвам Libereco

    08 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка наведала офіс швейцарска-нямецкай арганізацыі Libereco, дзе сустрэлася з дырэктарам Маркам Фіберам і яго камандай. Libereco актыўна падтрымлівае беларускіх палітзняволеных і дзякуючы іх праграме, больш за 300 дэпутатаў з 21 Парламента сталі хроснымі нашых герояў.

    Святлана Ціханоўская падзякавала арганізацыі Libereco за падтрымку і падкрэсліла важнасць існавання праграмаў рэабілітацыі для тых, хто ўжо выйшаў на волю.

    На сустрэчы бакі абмеркавалі крокі, якія могуць павялічыць колькасць палітыкаў-удзельнікаў кампаніі салідарнасці. Таксама Ціханоўская прапанавала разгледзіць варыянт падтрымання сувязі палітзняволеных са сваімі хроснымі пасля вызвалення.

    Падчас сустрэчы прадстаўнікі Libereco і беларуская лідарка таксама абмеркавалі праграму рэабілітацыі палітвязняў, якія ўжо выйшлі на свабоду. Дзякуючы праграме яны могуць атрымаць неабходную кваліфікаваную медычную і псіхалагічную дапамогу.

    Апошнія навіны