Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай 23 і 24 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта ўжо трэцяя сустрэча суполак і арганізацыяў беларусаў замежжа. Мерапрыемства ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады.
Асноўныя тэмы Канферэнцыі – узмацненне патэнцыялу беларускай супольнасці за мяжой і наладжванне сталай працы па найбольш актуальных напрамках. Каб усе важныя пытанні былі прадстаўлены на панэлях, мы просім вас дапамагчы арганізатарам і пакінуць прапановы па напаўненню праграмы. Зрабіць гэта можна праз запаўненне гугл-формы.
📌 Зарэгістравацца на Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету можна па гэтай спасылцы. Адзначым, што колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная.
Мы будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!