15 сакавіка адбудзецца Канферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі і 6 законапраектаў, падрыхтаваных у яе развіццё і дапаўненне.
Удзел у Канферэнцыі прымуць Святлана Ціханоўская, спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсен, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юозас Алекас, прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі «Еўранэст» Андрус Кубілюс, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Жыгімантас Павілёніс, а таксама беларускія і міжнародныя эксперты.
«Калі Беларусь стане прававой краінай, Канстытуцыя будзе законам прамога дзеяння, які гарантуе, што мы больш ніколі не вернемся да дыктатуры. Тым, хто сумняваецца, скажу наступнае: цаніце час – гэта рэсурс, вельмі актуальны. Мы і так згубілі неймаверна шмат часу. Яго ў нас няма. Рабіце сёння тое, на што не будзе часу заўтра», – адзначыў дарадца Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Пакет законапраектаў вы можаце знайсці на сайце Канстытуцыі, пляцоўцы «Новая Беларусь», сайце Святланы Ціханоўскай. Мы адкрытыя да абмеркавання законапраектаў!