• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы павінны бараніць каштоўнасці, якія нас вызначаюць»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і генеральнай сакратаркі Рады Еўропы

    07 сакавіка, 2024

    Лідарка дэмакратычнай Беларусі і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч напісалі сумесны артыкул для Euronews, дзе раскрылі сутнасць змагання супраць аўтакратыі. У аўтарскай калонцы палітыкі распавядаюць пра каштоўнасці, якімі вызначаецца еўрапейскае грамадства, пра значнасць Рады Еўропы для Беларусі, а таксама пра тое, чаму беларусы – важныя партнёры для міжнародных арганізацыяў.

    Прыводзім самыя яркія цытаты з артыкула.

    📌 «Еўропа выходзіць за рамкі геаграфічных вызначэнняў. Гэта супольнасць, прыхільная правам чалавека, дэмакратыі і вяршэнству права. Гэтыя каштоўнасці – менавіта тое, за што сёння мужна змагаецца шмат беларусаў».

    📌 «Да беларусаў ставяцца як да партнёраў, гатовых укласці ўнёсак у агульную будучыню. Яны не толькі гатовыя браць удзел у дэмакратычных рэформах, але і прыўносяць экспертныя веды ў галінах, крытычна важных для будучыні Еўропы».

    📌 «Лепшая будучыня для Беларусі – гэта еўрапейская будучыня. Шлях да дэмакратыі патрабуе мужнасці, жыццяздольнасці і міжнароднай салідарнасці. Але гэты кірунак зʼяўляецца правільным для народу Беларусі. Беларусы заслугоўваюць росквіту і свабоды, да якіх вядзе гэты шлях».

    📌 «Мы жадаем бачыць, як бурацца ўзведзеныя рэжымам Лукашэнкі бар’еры на шляху да дэмакратыі». 

    Апошнія навіны