Ужо традыцыйна на пачатку жніўня Офіс Святланы Ціханоўскай арганізуе Канферэнцыю Новай Беларусі — найбуйнейшую пляцоўку для стратэгічнага дыялогу, абмеркавання будучыні нашай краіны і каардынацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Вы можаце паўплываць на тое, пра што будуць гаварыць на Канферэнцыі, ужо цяпер!
Запоўніце кароткую ананімную форму, у якой вы можаце:
➖прапанаваць тэмы для абмеркавання;
➖звярнуць увагу на важныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкнуліся;
➖падзяліцца ідэямі, якія павінны прагучаць на гэтым івенце.
Вашыя адказы дапамогуць сфармаваць актуальную праграму, запрасіць рэлевантных спікераў і зрабіць Канферэнцыю як мага больш карыснай для ўсіх беларусаў.
Форма ананімная, але пры жаданні вы можаце пакінуць кантакт, каб атрымліваць навіны пра падзею.
Далучайцеся!