• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька сустрэліся з Міхаілам Падаляком

    23 лютага, 2024

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Кіеве з працоўным візітам. 

    Мэта візіту – удзел у мерапрыемствах з нагоды другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а таксама правядзенне сустрэчаў з шэрагам украінскіх палітыкаў.

    Адной з першых адбылася сустрэча з дарадцам прэзідэнта Зяленскага Міхаілам Падаляком. Бакі абмеркавалі беларуска-ўкраінскія адносіны і планы на бліжэйшы час. Дарадцы Ціханоўскай падзякавалі за прызначэнне Ігара Кізіма, амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі, за супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы, а таксама за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку Палка Каліноўскага.

    Апошнія навіны