Працоўны візіт у Славенію:
З 3 па 5 траўня Святлана Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Славенію, дзе сустрэлася з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, міністрамі абароны і замежных спраў.
З 1 ліпеня Славенія стане старшынёй у Еўрапейскім Саюзе і будзе трымаць тэму Беларусі прыярытэтнай. Ціханоўская заклікала падтрымаць ціск на рэжым, правесці Саміт Усходняга партнёрства без Лукашэнкі і з удзелам лідараў дэмакратычнай Беларусі.
Прымус да дыялогу:
– Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у слуханнях Камісіі па правах чалавека Тома Лантаса Кангрэса ЗША. Яна заклікала ЗША аказаць максімальны ціск на рэжым Лукашэнкі, каб спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў. Таксама Ціханоўская прапанавала правесці міжнародную канферэнцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Ціханоўскі таксама прапанавала абмеркаваць крызіс у Беларусі ў межах саміту G7, які пройдзе ў Лондане.
– На гэтым тыдні краіны «Групы сямі» (G7) заклікалі афіцыйны Мінск арганізаваць новыя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным назіраннем і вызваліць усіх, хто несправядліва знаходзіцца за кратамі. Гэтыя патрабаванні размешчаныя ў камюніке G7, прынятым на сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Лондане.
– Напярэдадні пасяджэння Рады міністраў замежных спраў Ціханоўская звярнулася да кіраўнікоў МЗС 27 краін ЕС лістамі з прапановай абвясціць План дапамогі Беларусі, правесці міжнародную канферэнцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі і ўвесці санкцыі супраць памагатых рэжыму. З боку ЕС ёсць прынцыповае рашэнне наконт увядзення 4 пакета санкцый.
– Чатыры нямецкія адвакаты ад імя дзесяці беларусаў звярнуліся ў пракуратуру Германіі і заявілі пра здзяйсненне Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.
– Святлана Ціханоўская падпісала Мемарандум беларускага грамадства, Каардынацыйнай рады і дэмакратычных сілаў у абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
– Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі Сейма Літоўскай Рэспублікі, прысвечанай свабодзе слова пры аўтарытарызме ў Беларусі: «Беларусь стала самай небяспечнай краінай у Еўропе для журналістаў».
– Напярэдадні 9 траўня міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас даслаў Ціханоўскай ліст. У лісце ён падтрымаў беларусаў: «Гісторыя вучыць нас, якая важная абарона дэмакратыі і правоў чалавека для захавання міру і свабоды ў Еўропе. Таму Германія і Еўрапейскі Саюз заўсёды будуць падтрымліваць Вас і людзей у Беларусі».
– «Лукашэнка вымушаны абараняцца». Франак Вячорка распавёў пра планы каманды Офіса на травень-ліпень. Ён уключае 4 прыярытэты: ціск на рэжым, падрыхтоўка да перамоў, аднаўленне законнасці і дапамога беларусам.
– Дарадца Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч распавёў пра прагнозы для беларускай эканомікі на фоне іншых дзяржаў, а таксама пра планы эканамічных рэформаў у новай Беларусі.
– Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вергетэр. Яны абмеркавалі канстытуцыйную рэформу ў Беларусі, стратэгію ЕС у дачыненні да Беларусі і правядзенне новых выбараў.
– Ціханоўская ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў.
Германія: Bild (раз, два).
ЗША: Washington Post.
ЕС: Euractive.
Cлавенія: RTV (раз, два, тры), STA.sl (Славенскае агенцтва друку), газета Delo, Domovina.je, Zurnal24, Večer.
Падтрымка і ўзаемадапамога:
– Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Перамогі. «Гэта не свята пра «можам паўтарыць». Гэта гісторыя пра «ніколі зноў»». Валанцёры Офіса адправілі больш за 600 паштовак і лістоў ветэранам.
– Беларуская лідарка абвесціла, што ў новай Беларусі будзе створаная Камісія народнай памяці – «інструмент, які неабходны, каб не дапусціць замятанне слядоў гэтых злачынстваў, а прызнаць усе памылкі і больш ніколі іх не паўтарыць».
– У найбліжэйшыя тыдні ЕС апублікуе інфармацыю пра Усёабдымны план дапамогі для Беларусі на пераходны перыяд і пасля правядзення дэмакратычных выбараў, ініцыяваны і распрацаваны пры ўдзеле Ціханоўскай.
– Эканамічная група Ціханоўскай завяршае праект праграмы дапамогі тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій за свой пратэст. Ён будзе прадстаўлены ў найбліжэйшы час.
– Ціханоўская заклікала ААН, АБСЕ і ПАРЕ запусціць комплексную праграму падтрымкі незалежных СМІ Беларусі.
– Офіс па адукацыі анансаваў праграму падтрымкі Французскага фонду Maison des Sciences de l’Homme для навуковых супрацоўнікаў.
– Ціханоўская выступіла на ўручэнні прэміі Льва Копелева з удзелам кандыдата на пасаду канцлера ФРГ Арміна Лашэта. Прэмія прысуджаная Святлане Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Вераніцы Цапкала.
– Ціханоўская правяла тэлефанаванне з удзельнікамі стачкі «Беларуськалія». Распавялі, што ціск на ўдзельнікаў стачкі працягваецца, абмеркавалі падтрымку стачкі і іх сем’яў. Адбылося тэлефанаванне і з актывістамі мінскіх заводаў, а таксама аб’яднаным стачкамам «Нафтана», БМЗ і «Гродна Азот». Абмеркавалі развіццё рабочага руху і падрыхтоўку да агульнанацыянальнай стачкі. Вы можаце падтрымаць страйкамы гэтых прадпрыемстваў па ўказаных спасылках: «Нафтан», БМЗ, «Гродна Азот».
– Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці мірнага дома ў Варшаве. Арганізатары шэлтэра дапамагаюць рэлакавацца і знайсці працу рэпрэсаваным беларусам.