• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка: «Мы гатовыя размаўляць і вырашаць крызіс мірна. Рэжым — не гатовы»

    08 мая, 2021

    Франак Вячорка: «Мы працягваем нашую кампанію па прымусе рэжыму да дыялогу. Мы гатовыя вырашаць крызіс мірна. Мы гатовыя размаўляць. Рэжым – не гатовы. Звярніце ўвагу – амаль кожны дзень рэжым пастаянна вымушаны рэагаваць на нас і нашыя заклікі. Лукашэнка апраўдваецца за санкцыі, за крымінальную справу супраць яго ў Германіі, за заклікі дапамагчы ветэранам. Ён вымушаны абараняцца. Ён не падобны на чалавека, у якога ўсё пад кантролем. Таму што гэта не так.

    Над чым цяпер працуе каманда Ціханоўскай?

    1. Падрыхтоўка да перамоў

    – У траўні-ліпені плануецца некалькі міжнародных канферэнцый, якія стануць пачаткам дыялогу аб мірным вырашэнні крызісу, палітычнай рэформе і правядзенні новых свабодных выбараў у Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі таксама будуць запрошаныя.

    – У Беларусі ўжо працуе група міжнародных экспертаў па падрыхтоўцы дыялогавай пляцоўкі і наладжванні кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму.

    – Вядзецца праца, каб крызіс у Беларусі быў узняты на саміце Вялікай сямёркі ў Лондане ў чэрвені, на саміце НАТА ў Брусэлі ў чэрвені і на сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце ў ліпені.

    – Пасля папярэдніх кансультацый Аўстрыя, Італія, Швейцарыя, Швецыя, a таксама прадстаўнікі АБСЕ выказалі гатоўнасць быць пасярэднікамі падчас перамоў па вырашэнні крызісу ў Беларусі.

    2. Аднаўленне законнасці

    – У красавіку паўнавартасна запрацавала міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для збору дадзеных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі (IAPB), таксама запускаецца механізм пры ААН.

    – Працягвае працу АКРЗ, падаюцца новыя справы па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Калі вы сталі ахвярай правапарушэння – бот @bysol_jurisdiction_bot дапаможа вам звярнуцца па абарону сваіх правоў.

    – У Германіі пададзеная заява аб здзяйсненні Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці.

    3. Дапамога для беларусаў

    – У найбліжэйшыя тыдні ЕС апублікуе інфармацыю пра Усёабдымны план дапамогі для Беларусі на пераходны перыяд і пасля правядзення дэмакратычных выбараў, ініцыяваны і распрацаваны пры ўдзеле Ціханоўскай.

    – Ціханоўская прапанавала ЕС, ААН і АБСЕ распрацаваць праграму дапамогі беларускім СМІ і блогерам.

    – Эканамічная група Ціханоўскай рыхтуе праект праграмы дапамогі тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій за свой пратэст. Ён будзе прадстаўлены ў найбліжэйшы час.

    4. Ціск на рэжым

    – 3 чэрвеня аднаўляюць дзеянне санкцыі ЗША супраць 9 прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны. ЗША разглядае магчымасць пашырэння санкцый на іншыя прадпрыемствы і на іншых прадстаўнікоў рэжыму, датычных да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

    – У найбліжэйшы час ЕС будзе прыняты 4-ты пакет санкцый (магчыма, некалькімі часткамі). Рыхтуецца пяты.

    – Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца разглядае санкцыі супраць Беларускага таварыства Чырвонага крыжа.

    Важна памятаць: вырашэнне крызісу ў Беларусі – у руках саміх беларусаў. Выкарыстоўваючы пяць прынцыпаў негвалтоўнага пратэсту, якія назвала Святлана Ціханоўская, мы зможам дамагчыся вызвалення палітвязняў і новых сумленных выбараў».

    Апошнія навіны