• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Рада па правах чалавека ААН запусціць механізм па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

    24 сакавіка, 2021

    Падчас візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прадстаўнікамі і спецдакладчыкамі ААН, а таксама некаторымі краінамі-ўдзельніцамі Рады па правах чалавека, падчас якіх казала пра важнасць расследавання і дакументавання злачынстваў рэжыму супраць беларусаў.

    Таму сёння РПЧ ААН прыняла важную рэзалюцыю па Беларусі, якая запускае механізм ААН па расследаванні і дакументаванні злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

    Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет атрымала шырокі мандат паўнамоцтваў. Колькасць людзей у офісе Вярхоўнага камісара, якія займаюцца праблемай правоў чалавека ў Беларусі, павялічыцца да 16 супрацоўнікаў і 3 экспертаў.

    На працягу наступных месяцаў яны будуць займацца расследаваннем парушэнняў правоў чалавека, а таксама збіраць доказы з мэтай прыцягнення да адказнасці вінаватых і правасуддзя для пацярпелых. Вынікі расследавання стануць асновай для сумленнага і незалежнага суда ў новай Беларусі, а таксама для крымінальных спраў па міжнароднай юрысдыкцыі.

    Рэзалюцыя таксама:

     – Заклікае рэжым забяспечыць свабодныя і справядлівыя выбары, пачаць дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху і ўзаемадзеянне з АБСЕ.

     – Асуджае шматлікія акты катаванняў, гвалтоўныя знікненні, выкраданні, адвольнае выправаджэнне палітычных апанентаў з Беларусі, арышты, адвольнае пазбаўленне жыцця, а таксама акты сэксуальнага і гендарнага гвалту.

     – Заклікае спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў, журналістаў, праваабаронцаў, чальцоў стачкамаў, студэнтаў і тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах.

    Святлана Ціханоўская: «Гэта важная, моцная і своечасовая рэзалюцыя. Цяпер у Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН ёсць мандат, каб дапамагчы нам у вырашэнні крызісу. Мы працягнем супрацоўнічаць з праваабаронцамі, РПЧ, Офісам Вярхоўнага камісара і ўсімі структурамі ААН, каб вярнуць вяршэнства закона ў Беларусі, а ўсіх вінаватых у парушэнні правоў чалавека прыцягнуць да адказнасці».

    Прагаласаваць за мірны выхад з крызісу шляхам перамоваў можна ў чат-ботах:

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны