• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікае запусціць праграму падтрымкі незалежных СМІ Беларусі

    03 мая, 2021

    Паводле дадзеных БАЖ, у 2020 годзе незалежныя журналісты затрымліваліся больш за 480 разоў. 97 журналістаў прайшлі праз адміністрацыйныя арышты, у 62 выпадках яны зведалі фізічны гвалт. Прама зараз за кратамі знаходзяцца 11 журналістаў.

    Марына Золатава, галоўная рэдактарка TUT.by, атрымала папярэджанне за кантэкстную рэкламу на сайце, на якую сам партал паўплываць не можа. За інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай галоўны рэдактар баранавіцкай газеты Intex-Press Уладзімір Янукевіч атрымаў дзве адміністрацыйныя справы, а саму газету прыбралі з дзяржаўнай сеткі распаўсюднікаў. 2 красавіка парламент прыняў пакет законаў, якія істотна абмяжоўваюць працу журналістаў.

    Усё гэта – беспрэцэдэнтны ціск на незалежныя СМІ. Таму сёння, у Сусветны дзень свабоды друку, Ціханоўская накіроўвае ліст з заклікам стварыць комплексную праграму для падтрымкі незалежнай прэсы Беларусі міжнародным партнёрам. У праграму, якую прапануе Ціханоўская, уваходзіць:

    юрыдычная дапамога журналістам, якія знаходзяцца ў Беларусі і сутыкаюцца з судовым пераследам або любымі відамі ціску;

    тэхнічная дапамога для ўжо існуючых СМІ, у тым ліку прамая фінансавая дапамога на абсталяванне, якое было пашкоджана і/або канфіскавана, інструменты абыходу цэнзуры і адпаведнае праграмнае забеспячэнне;

    дапамога медыя і журналістам, якія былі вымушаныя бегчы з краіны, ратуючыся ад пераследу, але працягваюць пісаць пра падзеі ў Беларусі;

    – падтрымка сродкаў масавай інфармацыі, якія з'яўляюцца, такіх як тэлеграм-каналы і каналы на YouTube, у тым ліку незалежных рэгіянальных медыя;

    – дапамогу журналістам, якія займаюцца расследаваннямі.

    Гэты ліст накіроўваецца міжнародным партнёрам:

    – спецдакладчыку ААН па пытанні аб праве на свабоду перакананняў;

    – прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ;

    – камісару ЕС па пытаннях палітыкі суседства і пашырэння;

    – генеральнаму дакладчыку ПАРЕ па пытаннях свабоды СМІ;

    – у нацыянальныя парламенты краін Еўропы.

    «Я заклікаю ААН, АБСЕ, ЕС, міжнародныя арганізацыі і нацыянальныя ўрады прыняць жорсткую пазыцыю ў дачыненні беспрэцэдэнтнай хвалі нападаў на незалежную журналістыку ў Беларусі. Нам трэба спыніць гвалт і беззаконне, уключаючы спробы цэнзуры СМІ. Сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца крытычным тэстам для еўрапейскай дэмакратыі. Толькі разам мы можам дасягнуць прагрэсу і пераканацца, што правы журналістаў абароненыя», – піша Ціханоўская.

    Апошнія навіны