• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Суд ЗША надаў палітычны прытулак і вызваліў з турмы лідара страйкама «Беларуськалія» 

    30 кастрычніка, 2025

    29 кастрычніка іміграцыйны суд ЗША прыняў рашэнне аб прадастаўленні палітычнага прытулку аднаму з лідараў страйкама «Беларуськалія» Анатолю Бокуну.

    Дзяржаўны пракурор адмовіўся ад апеляцыі, таму рашэнне суддзі стала канчатковым — Анатоль будзе вызвалены з іміграцыйнай турмы і зможа заставацца ў Злучаных Штатах на пастаяннай аснове.

    Анатоль Бокун — адзін з лідараў рабочага руху 2020 года, чалавек, які адкрыта выступіў супраць рэжыму і заплаціў за гэта сотнямі сутак арыштаў і звальненнем з працы. Ён быў сярод тых, хто дамагаўся, каб міжнародныя партнёры «Беларуськалія» спынілі супрацоўніцтва з прадпрыемствам, дзе рэжым пераследваў рабочых за ўдзел у забастоўцы.

    Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай была падрыхтаваная падтрымліваючая заява, перададзеная ў адпаведныя органы і амерыканскай адвакатцы.

    На судзе ў якасці сведкі выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, які асабіста прысутнічаў на працэсе.

    Мы і надалей будзем падтрымліваць тых, хто пацярпеў ад рэжыму, і дапамагаць ім у пошуку справядлівасці — незалежна ад таго, дзе яны цяпер.

    Апошнія навіны