Пры падтрымцы Даніі, Германіі і Вялікабрытаніі сёння запушчаны механізм для збору і захавання доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі – у прыватнасці, катаванняў, сэксуальнага гвалту, выкраданняў і забойстваў.
Гэтыя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя для распачынання і расследавання крымінальных спраў і пераследу для прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах. Платформа не заменіць механізм ААН, але будзе працаваць у яго падтрымку.
Калі пацярпелы жыве ў Беларусі, ён павінен звязацца з адной з беларускіх або міжнародных арганізацый у межах Платформы і прадаставіць інфармацыю.
Кіраваць Платформай будзе медыцынскі дырэктар Dignity Енс Модвіг. У кіраўніцтва ўвойдуць прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Вясна», Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі і лонданскай праваабарончай арганізацыі «Redress».
Святлана Ціханоўская падзякавала міжнародным партнёрам за запуск платформы: «Для беларусаў вельмі важна збіраць усе доказы катаванняў. Гэтая ініцыятыва дапаможа аднавіць законнасць і справядлівасць. Усе сабраныя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя для справядлівага расследавання ў незалежных судах новай Беларусі. А цяпер нашая задача – рабіць усё, каб у нашай краіне не было беспакаранасці – ні ў сучаснасці, ні ў будучыні».