• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Патрэбныя канкрэтныя дзеянні». Святлана Ціханоўская выступіла на слуханнях Камісіі па правах чалавека Тома Лантаса Кангрэса ЗША

    06 мая, 2021

    У сваім выступе Ціханоўская:

    – распавяла пра рэпрэсіі і катаванні над затрыманымі і зняволенымі беларусамі, наўмысным заражэнні covid19 у турмах: «Патэнцыйна смяротная хвароба выкарыстоўваецца як біялагічная зброя для пакарання нязгодных»;

    – распавяла пра працу з міжнароднымі партнёрамі, у прыватнасці з АБСЕ, па арганізацыі перамоў. Падкрэсліла, што для старту дыялогу важна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. А вынікам перамоў павінны стаць новыя свабодныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі;

    – заявіла, што санкцыі ЗША супраць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў сталі адной з найбольш эфектыўных мер ціску на рэжым;

    – заклікала ЗША і далей працаваць для палітычнай ізаляцыі рэжыма Лукашэнкі, абмеркаваць гэтае пытанне ў межах саміту G7;

    – заклікала Кангрэс ЗША ўзмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, незалежных СМІ, бізнесу, працоўных, спартоўцаў, настаўнікаў, лекараў, навукоўцаў, студэнтаў.

    – заклікала правесці міжнародную канферэнцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі – і кангрэсмены падтрымалі гэтую ідэю.

    «Лукашэнка спрабуе цягнуць час, каб усе забыліся пра Беларусь. Таму мы хочам прыцягнуць да беларускага крызісу ўвагу ўсяго свету. Важная не толькі міжнародная салідарнасць, але і канкрэтныя дзеянні. Ужо амаль год мае дзеці кожны дзень пытаюцца, дзе іх тата і калі ён вернецца. І так жывуць тысячы сем'яў у Беларусі: яны пакутуюць ад рэпрэсіяў рэжыму кожны дзень», – зазначыла Ціханоўская.

    Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер заявіў, што трэба пашыраць санкцыі – «пакуль Лукашэнка не сыдзе і рэжым не ўпадзе. І мы гатовыя рабіць так, каб яму было складана заставацца ва ўладзе». Таксама ён заклікаў аказваць максімальны ціск на чыноўнікаў і алігархаў, якія падтрымліваюць рэжым, і назваў канкрэтныя імёны: Віктар Шэйман, Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Варабей, Аляксандр Машэнскі, Уладзімір Пяфціеў.

    Экс-спецыяльны дарадца Дзярждэпу ЗША па СССР Пол Гобл заявіў, што «з сыходам Лукашэнкі крызіс не скончыцца – і нам варта падтрымаць будаўніцтва новай Беларусі».

    Апошнія навіны