«Уявіце сабе дамову паміж дзяржавай і народам. Народ абавязваецца рабіць нешта і патрабаваць узамен рэалізацыі сваіх правоў. Дзяржава абавязваецца рэалізоўваць гэтыя правы ў абмен на выкананне грамадствам яго функцый. Канстытуцыя, гэта значыць гэтая грамадская дамова, павінна быць узаемавыгадная. І вось калі разумець Канстытуцыю як дамову – з'яўляецца шмат пытанняў.
Няўжо мы дамовіліся, што прывілеі будуць мець службоўцы і сілавікі, а не пенсіянеры, лекары і настаўнікі? Мы праўда дамовіліся пра тое, што людзі павінны баяцца міліцыю? Што і ад каго ахоўваюць праваахоўныя органы? Права на неабмежаваную ўладу? І хіба мы дамаўляліся даваць нашу тэрыторыю для ваеннай агрэсіі на суседнюю краіну?»
У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Святлана Бабінцава расказвае, як захаванасць суверэнітэту ўплывае на жыццё кожнага чалавека ў Беларусі.
На вокладцы: дзень моладзі ў Іванава, фота з канала Беларусь за МКАДам.