Святлана Ціханоўская разам з амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, амбасадарам Літвы ў Беларусі Андрусам Пулакасам і трэцім сакратаром амбасады Украіны Дзмітрыем Сяровым усклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Гэты жэст прымеркаваны да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка.
Святлана Ціханоўская: «Чарнобыль – гэта трагедыя для нашых краін. Яна з'яднала нашыя народы – каб мы памяталі пра Чарнобыль і больш ніколі не дапусцілі такіх жудасных памылак».