Святлана Ціханоўская ў Славеніі сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Адыль Рэно-Баса ў межах Стратэгічнага форуму ў горадзе Блед.
Рэно-Баса распавяла Ціханоўскай пра дзейнасць ЕБРР у нашай краіне і патлумачыла, што банк сфакусаваны на працы з прыватным сектарам, не накіроўваў і не плануе накіроўваць фінансы дзяржаўнаму сектару ў Беларусі ў бліжэйшы час.
Ціханоўская падзякавала прэзідэнтцы ЕБРР за прынцыповую пазіцыю, якую банк заняў пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі і выказала ўпэўненасць, што дэмакратычныя перамены ў нашай краіне створаць умовы, каб ЕБРР аднавіў усю сваю дзейнасць у Беларусі.