У свой першы афіцыяльны візіт у Малдову Святлана Ціханоўская сустрэлася са Спікерам Парламента Ігарам Гросу. Падчас сустрэчы дамовіліся аб двухбаковай падтрымке еўрапейскіх перспектываў Беларусі і Малдовы на ўсіх міжнародных пляцоўках. Таксама бакі абмеркавалі малдоўска-беларускае супрацоўніцтва па пытанню стварэнні законапраэктаў для будучай Беларусі. У Малдовы ёсць напрацоўкі датычна антыкарупцыйных законаў і пераходу да дэмакратыі, і яна гатовыя дзяліцца сваёй экспертызай з дэмакратычнай Беларуссю.
Асобна гаворылі пра арганізацыю беларуска-малдоўскай Канферэнцыі па пытанні нейтралітэта. «Агрэсія Расіі паказала, што стратэгія нейтралітэту, на якую рабілі стаўку і Беларусь, і Малдова, не працуе. І каб абмеркаваць гэтую праблему, дамовіліся зрабіць супольную Канферэнцыю», – пракаментаваў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.
Спікер Гросу падкрэсліў, што Малдова бачыць, як народ Беларусі падтрымлівае Украіну, і становіцца больш праеўрапейскім. Таксама спікер далучыўся да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязняў і падпісаў для іх паштоўкі.