• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада днём міжнароднай салідарнасці з Беларуссю

    28 кастрычніка, 2021

    Ціханоўская: «Ужо 833 чалавека прызнаныя палітвязнямі і яшчэ тысячы зняволеныя або пераследуюцца па палітычных матывах. Людзям даюць суворыя несправядлівыя прысуды, пазбаўляюць медыцынскай дапамогі, лістоў і перадач ад блізкіх. Замежныя лідары, актывісты, журналісты і ўсе неабыякавыя могуць далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

    Салідарнасць міжнароднай супольнасці – гэта не толькі словы падтрымкі, але і канкрэтныя крокі.

    – Палітыкі могуць прымаць рэзалюцыі па беларускім пытанні для больш актыўнай працы ўнутры канкрэтнай краіны і ў межах міжнародных арганізацый – ААН, АБСЕ.

    – Журналісты могуць прыцягнуць больш увагі да крызісу ў нашай краіне і ўтрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня.

    – Замежныя эксперты могуць арганізаваць дыскусіі і дапамагчы беларусам са шляхамі выхаду з крызісу.

    – Школьнікі і студэнты – разаслаць паштоўкі і лісты палітвязням.

    – Гарадскія мэрыі – упрыгожыць будынкі ў беларускіх нацыянальных бела-чырвона-белых колерах у знак салідарнасці.

    – Любы замежнік – дапамагчы рэпрэсаваным беларускім сем'ям, ахвяраваўшы ў фонды.

    Кожнае, нават самае маленькае дзеянне ў падтрымку Беларусі набліжае нас да пераменаў».

    Апошнія навіны