У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і сябра эканамічнай каманды Офіса Ірына Сазановіч расказваюць пра вынікі паездкі эканамічнай дэлегацыі ад Офіса на XXXI Эканамічны форум у Карпачы (Польшча). Гэта рэгіянальны адпаведнік сусветнага эканамічнага форума ў Давосе.
На форуме Алесь Аляхновіч і дэлегацыя Офіса правялі перамовы з прадстаўнікамі Польскага банка развіцця і Польскага фонда развіцця наконт гарантыйнага фонда для беларускага бізнеса за мяжой – каб бізнесоўцы, якія з'ехалі з Беларусі праз рэпрэсіі, губляючы крэдытную гісторыю і свае актывы, маглі працягнуць бізнес.
Пра іншыя перамовы і вынікі – расказвае Алесь Аляхновіч.
Акрамя таго, эканамічная каманда Офіса запрашае беларускі бізнес прыняць удзел у ІІ беларускім бізнес-форуме «Belarus Business Harbour 2022» 19-20 верасня на Варшаўскай фондавай біржы.