Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з камандамі праектаў, якія дапамагаюць беларускім палітвязням: Dissidentby.com, Politzek.me і фонд «Страна для жизни». Размова ішла пра змены крытэра падліку і прызнання палітвязняў, бо нявінных людзей у турмах Беларусі цяпер нашмат больш, чым прызнаных праваабаронцамі. Усе адзначылі, што зараз дапамога палітвязням і іх сем'ям патрэбная як ніколі раней.
Працягвайце пісаць лісты зняволеным па палітычных матывах. Падтрымлівайце іх сем'і праз фонды «Страна для жизни» і BYSOL.